Пры жаданні браўзер Tor можна зрабіць партатыўным, распакаваўшы яго з архіва непасрэдна на здымны носьбіт, напрыклад, USB-назапашвальнік або SD-карту. Рэкамендуецца выкарыстоўваць носьбіт з магчымасцю перазапісу, каб пры патрэбе можна было абнаўляць браўзер Tor.
Для Windows:
Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Любы тып файлавай сістэмы будзе пасаваць.
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл
.exe
для Windows і захавайце яго на сваім носьбіце.(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.
Пасля завяршэння спампоўкі запусціце файл
.exe
і пачніце працэс усталёўкі.Калі праграма ўсталёўкі спытае, куды ўсталяваць браўзер Tor, выберыце здымны носьбіт.
Для macOS:
Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Вы павінны выкарыстоўваць фармат Mac OS Extended (Journaled).
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл
.dmg
для macOS і захавайце яго на сваім носьбіце.(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.
Пасля завяршэння спампоўкі запусціце файл
.dmg
і пачніце працэс усталёўкі.Калі праграма ўсталёўкі спытае, куды ўсталяваць браўзер Tor, выберыце здымны носьбіт.
Для GNU/Linux:
Падлучыце здымны носьбіт і адфарматуйце яго. Любы тып файлавай сістэмы будзе пасаваць.
Перайдзіце на старонку спампоўкі браўзеру Tor.
Спампуйце файл
.tar.xz
для Linux і захавайце яго на сваім носьбіце.(Рэкамендуецца) Праверце подпіс файлаў.
Пасля завяршэння спампоўкі распакуйце архіў на свой носьбіт.